АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ураджэнец Мінска доктар вэтэрынарыі Яўген Жалняровіч стварыў імплантант для сабак

 Ураджэнец Мінска доктар вэтэрынарыі Яўген Жалняровіч стварыў імплантант для сабак
24.06.2017
Група вэтэрынараў з Польшчы распрацавала наватарскі імплантант, які стабілізуе траўмаванае калена сабакі.

Камандай навукоўцаў кіраваў 29-гадовы ўраджэнец Мінска доктар вэтэрынарыі Яўген Жалняровіч.


Разрыў крыжападобных звязак – гэта траўма, якая зяўляецца прычынай 80% кульгавасьці ў дамашніх гадаванцаў. Навукоўцы з факультэту вэтэрынарнай мэдыцыны Вармінска-Мазурскага ўнівэрсытэту ў горадзе Ольштыне распрацавалі тэхніку імплянтацыі, якая дазваляе сабакам вельмі хутка аднаўляць фізычную форму. Тытанавы імплянтант, які фіксуецца ў калене сабакі, дазваляе псу нармальна бегаць ужо праз два-тры дні пасьля апэрацыі.

У параўнаньні з папярэднімі тэхнікамі імплянтацыі, мэтад, распрацаваны групай доктара Жалняровіча дазваляе значна абмежаваць пасьляапэрацыйныя ўскладненьні, а таксама патрабуе меншых хірургічных маніпуляцыяў.

Як паведамляе партал weterynarianews.pl Яўген Жалняровіч нарадзіўся ў Мінску ў сям’і лекараў. 


У 2010 годзе ён скончыў вэтэрынарны факультэт Вармінска-Мазурскага ўнівэрсытэту, а чатыры гады пазней абараніў на сваёй вучэльні доктарскую дысэртацыю на тэму лячэньня хваробаў локцевых суставаў сабак. На рахунку 29-гадовага доктара каля двух дзесяткаў навуковых працаў і артыкулаў.


па інф. Польскае радыё


Дата стварэння навіны 24.06.2017

Возврат к списку