АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: Спекталь «Шагал...Шагал...» учора адбыўся на расійскам фестывалі

Фотафакт: Спекталь «Шагал...Шагал...» учора адбыўся на расійскам фестывалі
23.06.2017
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымае ўдзел у IV Міжнародным тэатральным фестывалі «У Троицы», які праходзіць ў  Сергіевым Пасадзе.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Алесь Замкоўскі адзначыў: учора коласаўцы паказалі знакаміты спектакль «Шагал...Шагал...» па п’есе Уладзіміра Драздова. 
Рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі. Сцэнаграфія Уладзіміра Матросава. Касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Балетмайстар Павел Гарбуноў.


Больш за 15 год спектакль «Шагал… Шагал…» займае пачэснае месца ў рэпертуары тэатра.

Пастаноўка адзначана галоўным прызам Эдынбургскага фестывалю ў 2000 годзе. Паказана на прэстыжных міжнародных тэатральных фестывалях у Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Малдове, Літве.



Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. 

Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных…

Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

У ролі Марка Шагала – Генадзь Гайдук.





Дата стварэння навіны 23.06.2017

Возврат к списку

cashback