АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Імпарт з Галандыі можна будзе набыць у аптэках

Імпарт з Галандыі можна будзе набыць у аптэках
23.06.2017
Гаворка ідзе пра выкарыстанне ў Польшчы марыхуаны, канабіса, у медычных мэтах. У Сэйме адбылося другое чытанне праекту па ўвядзенні зменаў у закон аб супрацьдзеянні наркаманіі.

Неўзабаве польскія пацыенты могуць атрымаць новы мэдыцынскі прэпарат.

 Гэты сродак можна будзе атрымаць у аптэках па рэцепце ад доктара.

На апошнім этапе разгляду законапраекту ў дакумэнт было ўведзена дапаўненьне, згодна якому сухая канапля можа быць фармацеўтычнай сыравінай. Рэцэпт на марыхуану ў медычных мэтах можна будзе атрымаць на падставе нормаў абарачэння лячебнымі прэпаратамі паводле спрошчанай рэгістрацыі, – адзначыў у Сэйме дэпутат партыі «Права і справядлівасьць» Гжэгаж Рачак, які прадставіў законапраект, піша Польскае радыё.


Г. Рачак: Законапраект у яго канчатковым варыянце – гэта несумненна кампраміс паміж светам навукі, які вельмі асцярожна падыходзіць да лячэбнага дзеяньня канаплі, і светам эмоцый. Нельга сказаць, што хтосьці адмыслова хлусіць, але, магчыма, ён вачыма фантазіі бачыць больш, чым на самой справе цяпер можна ўбачыць.

Падчас дапрацоўкі праекту на паседжаннях сэймавых камісій было вырашана, што сухое зелле канаплі можна будзе купляць за мяжою. Паявіліся галасы сумневу, ці зельля хопіць для ўсіх пацыентаў, якія хацелі б скарыстацца тэрапіяй прэпаратамі на базе марыхуаны. Справа ў тым, што такі імпарт на практыцы магчымы толькі з Галандыі.

Былы міністар аховы здароўя Барташ Арлуковіч з партыі «Грамадзянская плятформа» заявіў, што на этапе дапрацоўкі законапраекту ў Сенаце ён унясе дапаўненне, якое дасць магчымасьць вырошчваць канаплю ў Польшчы.


Б. Арлуковіч: У нашым дапаўненьні сказана пра дзьве простыя рэчы: лячэбную марыхуану вырошчвае Інстытут валакна, лякарства вырабляе і займаецца яго дыстрыбуцыяй Нацыянальны інстытут лекаў. І такія прэпараты атрымліваюць пацыенты. Яшчэ адна справа – неабходна сачыць за тым, каб лячэбная марыхуана не трапіла ў нелегальнае абарачэньне, каб яе не выкарыстоўвалі ў іншых мэтах, чым лячэньне. І гэта ўсё. Вельмі проста.

Падобнае дапаўненьне намераны ўнесьці, таксама пры дапамозе сэнатараў, іншы дэпутат Пётр Лірой-Мажэц (Piotr Liroy-Marzec). Паводле ягоных словаў, ён адмыслова не падаў прапанову на ўнясеньне зьменаў на этапе працы над законапраектам у Сэйме, каб прыняцьцё закону не было адкладзена на пазьнейшы пэрыяд.


П. Лірой-Мажэц: Мы ведаем, на колькі доўга можа цягнуцца праца над рознымі законапраектамі. Некаторыя праекты чакаюць нават год, паўтара году перад тым, як пачнецца іх разгляд. А гэта вельмі дрэнна для пацыентаў. Таму я схаваў свой гонар у кішэнь, разам з папраўкамі, так як вырашыў, што мы можам унесьці свае прапановы на этапе дапрацоўкі ў Сэнаце, а пакуль што пераканаць дэпутатаў з кіруючай партыі прыняць законапраект, які дасць пацыентам бесьперапынны доступ да сухой канаплі.

Дыскусія пра магчымасьць дапушчэння ў сыстэму лячэньня сродкаў, якія ўтрымліваюць канабіноіды, ідзе ў Польшчы ўжо даўно. На дадзены момант прэпараты з канаплі практычна недаступныя, паколькі марыхуана адносіцца да наркатычных рэчываў і падлягае такой жа забароне, як іншыя наркотыкі.


Мэдычная канапля можа выкарыстоўвацца ў шырокім спэктры захворваньняў. Некаторыя дасьледаваньні сведчаць аб тым, што марыхуана можа станоўча ўздзейнічаць на хворых з цяжкімі паталёгіямі, такімі, як рассеяны склероз, ВІЧ, ракавыя захворванні, хвароба Паркінсона, рэўматызм, атртрыт, хранічныя болі ды іншае. Марыхуана можа супрацьдзейнічаць прыступам эпілепсіі, паніжаць ціск у вачах, што прадухіляе глаўкому, запавольваць развіццё хваробы Альцгеймэра, паляпшаць настрой, а таксама аберагаць мозг пасьля траўмаў ды інсульту. Паводле амерыканскіх даследчыкаў, можна налічыць 21 пункт, па якіх марыхуана прыносіць людзям пазытыўныя эфэкты. Тым ня менш, у большасці краін яна забаронена, хаця многія лічаць яе больш бяспечнай, чым алкаголь, які амаль усюды можна купіць легальна.


Дата стварэння навіны 23.06.2017

Возврат к списку