АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Маці Багданава: «Ці можна было хворага саджаць у «стакан»?»

Маці Багданава: «Ці можна было хворага саджаць у «стакан»?»
22.06.2017
Управа Следчага камітэту па Мінскай вобласці спыніла папярэдняе расследаванне справы аб смерці ў Жодзінскім СІЗА вязьня Алега Багданава, якое цягнулася больш за паўтара года і падаўжалася з прычыны скаргаў маці вязьня.

Управа Следчага камітэту па Мінскай вобласьці спыніла папярэдняе расследаванне справы аб смерці ў Жодзінскім СІЗА вязьня Алега Багданава, якое цягнулася больш за паўтара года і падаўжалася з прычыны скаргаў маці вязьня. «У сувязі з адсутнасцю ў дзеяньні складу злачынства», — сказана ў дакумэнце, які атрымала маці Алега Марына Багданава.

 

Гэта была пятая спроба жанчыны дамагчыся, каб вінаватых у смерці яе сына прыцягнулі да адказнасці, паведамляе радыё Свабода.

 

Алег Багданаў памёр 29 студзеня 2016 году ў шпіталі Жодзінскага СІЗА, у адзіночцы, куды яго зьмясцілі за неаднаразовыя парушэнні парадку — што клаўся на ложак, хоць гэта было забаронена. Між тым лекарам і турэмнай адміністрацыі было добра вядома, што вязень хварэў на сэрца, бо перад зьняволеньнем перанёс складаную апэрацыю. У апошнія дні жыцця Алег Багданаў скардзіўся на пагаршэнне здароўя, але, на думку Марыны Багданавай, турэмныя мэдыкі на гэта не звярнулі ўвагі і ня выканалі сваіх абавязкаў па лячэнні яе сына ды кантролі за ягоным станам.

 

Таксама маці мяркуе, што сыну не была аказаная патрэбная дапамога ў момант, калі яму зусім стала блага. Кантралёр знайшоў Алега Багданава на падлозе камэры ў амаль беспрытомным стане, але, паводле маці нябожчыка, рэанімацыйныя дзеяньні пачаліся позна, да таго ж не хапіла патрэбных у такіх выпадках сродкаў лячэння і абсталявання. У камэнтары для «Вясны» Марына Багданава адзначыла, што па выніках папярэдняга расследавання сьледчыя прызналі факты, якія ўскладнілі рэанімацыйныя дзеянні, але не палічылі, што вязень памёр у выніку неналежнага выкананьня мэдыкамі сваіх службовых абавязкаў.

 

«Але ці можна было хворага інваліда зьмяшчаць у адзіночную камэру, саджаць хворага ў „стакан“? А сьледчыя пры гэтым нічога супрацьпраўнага не знаходзяць», — кажа Марына Багданава.

 

Вядома, што за некалькі дзён да сьмерці Алег Багданаў скардзіўся, што яму не аказваюць патрэбную дапамогу і напісаў тэстамэнт. Адміністрацыя Жодзінскага СІЗА, паводле вязьня, меркавала, што ён сімулюе цяжкае захворваньне.

 

«Бальніцы тут — гэта былыя карцэры, знаходзяцца ў падвале. Камэры 3 на 2,5 мэтра, сядзяць ад 5 да 11 чалавек на тры ложкі. Днём ляжаць на ложку нельга, толькі сядзець. Падлога, сьцены і столь бэтонныя. Лячэньня ніякага няма. Прашу ахоўнікаў выклікаць доктара — яны не выклікаюць».

 

«За здароўем сачу, але часам робіцца дрэнна, здараюцца нейкія прыступы, я трачу прытомнасць, а на ложак клаьціся не дазваляюць — пішуць рапарты. А ў мяне ўжо чатыры заўвагі за тое, што ляжаў удзень на ложку. Хутка павядуць на карцэр», — напісаў Алег Багданаў у апошнім лісце сваякам.



Дата стварэння навіны 22.06.2017

Возврат к списку

cashback