АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Відэа: яшчэ адзін крок у барацьбе за правы маладых маці

Відэа: яшчэ адзін крок у барацьбе за правы маладых маці
22.06.2017
Сенатарка з Аўстраліі Ларыса Уотэрс ўпершыню ў гісторыі пакарміла дзіця грудзьмі на пасяджэнні парламента.

Сенатарка пакарміла дзіця грудзьмі падчас выступу ў парламенце Аўстраліі.

У чацвер зрабіла яшчэ адзін крок у барацьбе за правы маладых маці. Яна выступіла перад калегамі, не выпускаючы дачку з рук, піша nn.by.

Жанчына можа быць і маці, і палітыкам адначасова. І аўстралійка Ларыса Уотэрс яшчэ раз гэта даказала. Проста ў зале федэральнага парламента. Сенатар ад партыі зялёных унесла на абмеркаванне прапанову па барацьбе з хваробай «чорных лёгкіх», не выпускаючы з рук сваю трохмесячную дачку. Уотэрс працягвала карміць дзяўчынку і падчас выступу, і падчас галасавання.


У маі сенатарка стала першай жанчынай у аўстралійскім парламенце, якая адважылася прыкласці дзіця да грудзей проста ў зале. Менавіта 40-гадовая маці дваіх дзяцей Уотэрс была ініцыятарам змены правілаў, якія забараняюць жанчынам карміць падчас пасяджэнняў. Яна ўпэўненая, што ў палітыцы павінна быць больш бацькоў.



Дата стварэння навіны 22.06.2017

Возврат к списку