АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Калі ладзіце рэканструкцыю падзей 22 чэрвеня, то зладзьце і рэканструкцыю нацысцка-савецкага параду на плошчы Леніна ў 39-м»

«Калі ладзіце рэканструкцыю падзей 22 чэрвеня, то зладзьце і рэканструкцыю нацысцка-савецкага параду на плошчы Леніна ў 39-м»
22.06.2017
Вядомы журналіст Андрэй Дынько звярнуўся выказаўся наконт «рэканструкцыі» з нагоды пачатку вайны.

«Землякі з Брэста, калі вы ладзіце рэканструкцыю падзей 22 чэрвеня, то зладзьце і рэканструкцыю нацысцка-савецкага параду на плошчы Леніна ў 39-м.

Зладзьце і рэканструкцыю таго, як 22 чэрвеня разбегліся НКВДысты, ахоўнікі турмы, і нявінна асуджаныя на смерць выйшлі на волю. Сярод іх быў і будучы кардынал Казімір Свёнтэк, напрыклад. Турма тая яшчэ стаіць, зладзьце! Зладзьце рэканструкцыю дэпартацый, якімі займаліся будучыя абаронцы, байцы канвойнага палка НКВД, што ў крэпасці размяшчаўся. Прычым з абавязковым знаходжаннем у закрытых вагонах-цялятніках…

А інакш вашы рэканструкцыі насамрэч ніякія не рэканструкцыі, а сервільная паўпраўда, якая ў такім фальсіфікаваным выглядзе нічога не навучыць», -- лічыць Дынько. 

Дата стварэння навіны 22.06.2017

Возврат к списку