АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Алексіевіч пра інтэрв'ю на «Рэгнуме»: Мяне падманулі, журналіст назваўся «Деловым Петербургом»

Алексіевіч пра інтэрв'ю на «Рэгнуме»: Мяне падманулі, журналіст назваўся «Деловым Петербургом»
20.06.2017
Расійскае агенцтва Regnum выдала  інтэрв'ю з нобелеўскай лаўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч, якое яна забараніла друкаваць.

Па словах пісьменніцы, інтэрвіюэр паводзіў сябе не як журналіст, а як прапагандыст.

Да таго ж яна сцвярджае, што давала згоду на гутарку з прадстаўніком выдання «Деловой Петербург» і цяпер мае высветліць, якім чынам тэкст апынуўся на чарнасоценным рэсурсе.

 

Свабода звязалася са Святланай Алексіевіч, каб высветліць акалічнасці ситуацыі.

 

«Як толькі гэты журналіст задаў мне тры-чатыры першыя пытанні, я сказала, што адмаўляюся на іх адказваць і забараняю друкаваць, — тлумачыць суразмоўніца. — І свайго літаратурнага агента, які прапанаваў інтэрвію і арганізаваў сустрэчу, папярэдзіла, каб затэлефанавалі і папярэдзілі кіраўніцтва. Рэч у тым, што я пабачыла ягоную ад пачатку агрэсіўную скіраванасьць. Калі адразу яшчэ здавалася, што можна пра штосьці спрачацца, то пасьля пытаньня — чаму вы абараняеце ўкраінскіх бандытаў — усё стала зразумела. А паколькі такіх людзей ні ў чым не пераканаеш, то я ад кантактаваньня адмовілася».

 

Якіх захадаў з боку нобэлеўскай ляўрэаткі варта чакаць у гэтай сытуацыі? Ці рэальна, што справа можа дайсьці да суду?

 

«Натуральна, я буду звязвацца з арганізатарамі гутаркі, буду раіцца са сваім літаратурным агентам Саладоўнікавым. На жаль, ня веру, што ў гэтай сытуацыі нешта можна зрабіць… Засмучае толькі тое, што гэта абсалютна малады чалавек — чаму я і спадзявалася, што пасьля першых рэплікаў яшчэ можна будзе выруліць на сапраўды плённую дыскусію. Але той выпадак, калі ні ў чым пераканаць немагчыма. Вось была кроў у Данбасе, нашых б’юць і г.д. Я і адказваю: а як вы хацелі? Каб прыехалі туды на танках і вас любілі? Як аб сцяну гарох, бессэнсоўна. Нават камэнтаваць асабліва не выпадае, усё зразумела».

 

Святлана Алексіевіч запэўнівае, што першапачаткова яе агенты дамаўляліся на  інтэрв'ю з карэспандэнтам газэты «Деловой Петербург», а як гутарка трапіла ў Regnum — ня ведае:

 

«У мяне былі выступленні ў Маскве і ў Санкт-Пецярбургу. Усюды былі журналісты, зь некаторымі было дамоўлена пра разгорнутыя гутаркі. Чалавек, які ўсё гэта арганізоўваў, потым сам быў агаломшаны, як так атрымалася, што зьявіўся няўзгоднены матэрыял. Відаць, што «Деловой Петербург» сапраўды адмовіўся друкаваць тэкст, раз я забараніла і потым яшчэ гэта пацвердзіў мой прадстаўнік. Тады гэты журналіст надрукаваўся ў іншым месцы. Ніякаму агенцтву я  інтэрв'ю не давала. Выглядае, што там даведаліся і вырашылі скарыстацца сітуацыяй».


па інф.nn.by


Дата стварэння навіны 20.06.2017

Возврат к списку