АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расійскі бізнесовец купіў шэсць купюр з "Пагоняй" за 5,2 тыс даляраў

Расійскі бізнесовец купіў шэсць купюр з "Пагоняй" за 5,2 тыс даляраў
20.06.2017
Павел Падкарытаў выкупіў у антыквара купюры 1993 года з выявай «Пагоні», якія так і не патрапілі ў абарачэнне.


Сэт стане адным з экспанатаў музея беларускай шляхты, які мецэнат плануе адкрыць у набытай ім за 120 тысяч даляраў сядзібе ў Ваўкавыскім раёне. Унікальныя беларускія банкноты 1993 года, якія так і не выйшлі ў абарачэнне, надрукавалі ў Германіі – на замену «зайчыкаў», якімі тады разлічваліся беларусы. 







З сярэдзіны 1993 года СМІ актыўна пісалі пра тое, што ў сховішча Нацбанка завезлі новыя грошы. У верасні 1994 года тагачасны старшыня праўлення Станіслаў Багданкевіч пацвердзіў, што грошы сапраўды ляжаць у падвалах, але калі іх пусцяць у абарот, не паведамлялася. Пакуль улады чакалі стабільнай інфляцыі, у краіне змяніўся герб і сьцяг, так што грошы перасталі быць актуальнымі. У мінулым годзе на амерыканскім аўкцыёне Stack’s Bowers Galleries выставілі камплект банкнот 1993 года. Стартавы кошт шасці купюр быў 6000 даляраў. Тады жадаючых набыць рэдкі лот не знайшлося.

 

па інф. racyja.com


Дата стварэння навіны 20.06.2017

Возврат к списку