АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Памёр амерыканскі студэнт, вызвалены з паўночнакарэйскай турмы ў стане комы

Памёр амерыканскі студэнт, вызвалены з паўночнакарэйскай турмы ў стане комы
20.06.2017
Яго трымалі ў турме ў КНДР у стане комы, а пазней памілавалі і даставілі ў Амерыку, памёр у бальніцы ў Цынцынаці, гаворыцца ў заяве сям'і нябожчыка.

Памёр амерыканскі студэнт, вызвалены з паўночнакарэйскай турмы ў стане комы

Грамадзянін ЗША Ота Уормбір, якога трымалі ў турме ў КНДР у стане комы, а пазней памілавалі і даставілі ў Амерыку, памёр у бальніцы ў Цынцынаці, гаворыцца ў заяве сям'і нябожчыка.

"На няшчасце, жудасныя пакуты і няправільнае абыходжанне з нашым сынам у Паўночнай Карэі прывялі да таго, што любы іншы зыход, акрамя таго, што здарылася сёння, быў немагчымы", — гаворыцца ў заяве сям'і, перадае currenttime.tv са спасылкай на Reuters.

 

Ота Уормбір правёў у турме ў КНДР 17 месяцаў. Ён прыехаў на Новы год у Пхеньян у складзе групы амерыканскіх турыстаў. Пасля заканчэння паездкі студэнта арыштавалі ў аэрапорце і абвінавацілі ў крадзяжы з гасцініцы, у якой ён жыў, паўночнакарэйскага прапагандысцкага плаката, які заклікаў "узброіцца патрыятызмам па прыкладзе Кім Чэн Іра".

 

У сакавіку 2016 года, Уормбіра судзілі і прысудзілі да 15 гадоў катаргі. Усе спробы амерыканскіх уладаў яго вызваліць не далі выніку, піша Новы час.

 

 Толькі некалькі тыдняў таму карэйскія ўлады распавялі прадстаўніку Дзярждэпартамента ЗША па пытаннях КНДР Джозафу Юну пра тое, што ў Уормбіра праблемы са здароўем, але якія — не ўдакладнілі. Юн прыляцеў у Паўночную Карэю і запатрабаваў неадкладнага вызвалення Ота "з гуманітарных меркаванняў".

 

У чэрвені 2017 года Ота Уормбір вярнуўся ў ЗША ў стане комы.

 

Улады КНДР сцвярджаюць, што юнак упаў у кому неўзабаве пасля вынясення яму прысуду. Па іх версіі, нібыта ён заразіўся батулізмам, а потым выпіў снатворнае і не прачнуўся.

 

Амерыканскія лекары ў гэтую версію не паверылі і дыягнаставалі ў Ота "маштабную страту тканін галаўнога мозгу".

 

Што менавіта адбылося з Ота Уормбірам у турме — амерыканскія лекары высветліць не змаглі. 

У турмах КНДР утрымліваюцца яшчэ некалькі амерыканскіх грамадзян. Толькі разам з Уормбірам сядзелі яшчэ трое грамадзян ЗША. Хоць Дзярждэпартамэнт ЗША заяўляе, што вядзе перамовы аб іх вызваленні, дыпламаты адмаўляюцца каментаваць стан іх здароўя.



Нагадаем, у канцы лютага 2016 года Уормбір даў прэс-канферэнцыю, на якой распавёў аб крадзяжы і пра тое, як ён у ёй раскайваецца. Па словах студэнта, у ЗША ён разлічваў абмяняць плакат на машыну, абяцаную святаром Аб’яднанай метадысцкай царквы з Агаё. У сваю чаргу Метадысцкая царква штата Паўночная Караліна заявіла, што ў яе спісах адсутнічае такі вернік. 



Дата стварэння навіны 20.06.2017

Возврат к списку