АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Накрылі наркату і шэсць наркадылераў

Накрылі наркату і шэсць наркадылераў
19.06.2017
Супрацоўнікі наркакантролю УУС Міншчыны затрымалі кур'ера, які працаваў на буйную інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў.

Міліцыя Міншчыны раскрыла віртуальную наркасетку і затрымала шэсць наркадылераў

Спецаперацыя прайшла каля Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу, паведамляе сайт міліцыі Мінскай вобласці.

 

Спярша міліцыянты ў лесе затрымалі 20-гадовага гродзенца, які рабіў закладку наркотыкаў. Пры сабе юнак меў каля 1 кілаграма альфа-PVP і 600 марак, насычаных асабліва небяспечным псіхатропам. Праз гэтага затрыманага праваахоўнікі выйшлі на іншых нарказбытчыкаў, звязаных з дзейнасцю інтэрнэт-крамы. На працягу тыдня ў розных абласцях краіны міліцыянты затрымалі шэсць дылераў падчас закладкі наркотыкаў.

 

На ўсіх падазраваных пачалі крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.





Фота: uvd-mo.gov.by


Дата стварэння навіны 19.06.2017

Возврат к списку