АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Яшчэ адзін хлопец спяшаўся на скачок з трубы, але спазніўся

Яшчэ адзін хлопец спяшаўся  на скачок з трубы, але спазніўся
19.06.2017
20-гадовы мінчук М. (папрасіў не называць яго імя) нарадзіўся ў кашулі. Хлопец збіраўся скокнуць на вяроўцы з 70-метровай трубы кацельні ў Соснах у той самы дзень, калі там разбіўся іншы роўпджампер.

Але папросту спазніўся да вызначанага часу.

"Раніцай 18 чэрвеня гуляў у футбол, пасля гэтага прыйшоў дадому крыху стомлены. І вырашыў, што можна адпачыць і прыехаць гадзінак да чатырох, — распавядае Еўрарадыё М. — Але неяк недакладна разлічыў час на дарогу. Ці проста не вельмі спяшаўся".

 Сертыфікат на скачок каштуе ад 35 да 140 рублёў.

М. таксама атрымаў сертыфікат на дзень народзінаў. Але, на шчасце, ён прыехаў да трубы на гадзіну пазней, чым збіраўся. "Мая непунктуальнасць выратавала мне жыццё, — дадае хлопец. — Я прыехаў [у Сосны] і патэлефанаваў удакладніць, дзе канктэрна мне трэба быць. Але мне сказалі, што на сёння ўсё скончылася. Голас у хлопца быў нэрвовы. Зараз я ўжо разумею, чаму".

Свой сертыфікат М. лічыць шчаслівым. Хлопец думае захаваць яго на ўспамін пра гэтую гісторыю. А вось скакаць на вяроўцы ў бліжэйшы час чамусьці не збіраецца:

"Зразумела, што ў бліжэйшы час дакладна не. Я ўпэўнены, што зараз і арганізоўваць ніхто гэтага не будзе, бо... Ну, вы самі ўсё разумееце".

Нагадаем, учора трагедыяй скончыліся скокі з кацельні ў Мінскім раёне для 27 гадовага хлопца, які нядзеляй 18 чэрвеня бавіў час у кампаніі джампераў.

Хто яны – джамперы?

Гэта такія людзі, якія арганізуюць скокі з высокіх аб'ектаў і бяруць за гэта грошы. Ахвотных экстрэмальна правесці час нямала.

 

Арганізацыяй трагічнага скачка займалася бадай самая вядомая ў краіне джамперская тусоўка, яны называюцца RJ Crank Team.

 


http://nn.by/?c=ar&i=192661

Як нам стала вядома, затрыманы па падазрэнні ў халатнасці — лідар Crank Team, яго клічуць Аляксей, піша nn.by


Гібель 27-гадовага роўпджампера пад Мінскам — першы выпадак за 14 гадоў. Раней аматары скачкоў з вышыні ў Беларусі не гінулі, распавёў Еўрарадыё адзін з першых беларускіх роўпджампераў, лідар каманды "Белэкстрым" Аляксей Касценка:

 

"Гэта трагічны і сумны выпадак. Рух роўпджампераў існуе ў Беларусі з 2003 года. І гэта першы такі выпадак. У Расіі, ва Украіне такія выпадкі здараліся. Як паказвае практыка, часта падводзіць не рыштунак, а чалавечы фактар. Халатнасць недзе з боку арганізатараў".

 

Трагічны скачок арганізоўвала мінская каманда Rj team Crank. Гэта дасведчаныя роўпджамперы, на рахунку якіх не адна сотня "івэнтаў" — групавых скачкоў. Наступнае мерапрыемства запланаванае на 22 чэрвеня, але тэлефон, па якім вядзецца запіс, не адказвае. 



Дата стварэння навіны 19.06.2017

Возврат к списку