АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: «Сцеражыцеся, зводзіць мужоў з сям'і!»

Фотафакт: «Сцеражыцеся, зводзіць мужоў з сям'і!»
19.06.2017
У Гродне са здрадамі змагаюцца незвычайным спосабам. На гродненскіх прыпынках з'явіліся вось такія абвесткі з «антырэкламай».

Фотаздымак маладой дзяўчыны, яе нумар тэлефона і крык той, каго пакрыўдзілі: яго моц выяўляецца ва ўжытым капслоку ды колькасці клічнікаў. «Гэтая беспрынцыповая асобіна зводзіць мужоў з сям'і. Яе не спыняць ні малое дзіця, ні цяжарная жонка, будзьце пільныя!», — прагнучы помсты, пацярпелы бок нават дадаў нумар тэлефона крыўдніцы, піша Наша ніва.


Мы датэлефанаваліся дзяўчыне з фотаздымка, каб высветліць, чым адгукнуліся ёй абразлівыя аб’явы з яе нумарам тэлефона. Прадстаўляцца і неяк каментаваць сітуацыю яна адмовілася, адзначыла толькі, што ёй ужо не раз тэлефанавалі, але нічога дрэннага не казалі:

 

«Я не збіраюся ні перад кім апраўдвацца, калі гэта дама вырашыла зрабіць такую рэч — хай будзе на яе сумленні. Я гэтую праблему вырашу, вы не перажывайце».

Як гераіня будзе разбірацца з жыццёвым драматычным казусам — для нас застанецца загадкай. Але больш цікава, што ў гэтай сітуацыі зробіць мужчына ды што зробяць з ім.




Дата стварэння навіны 19.06.2017

Возврат к списку

cashback