АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Без бацькоўскай увагі

Без бацькоўскай увагі
18.06.2017
У Беларусі кожнае трэцяе дзіця ў веку 3-4 гадоў пазбаўленае бацькоўскай увагі. Такія звесткі падаюцца ў дакладзе Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

У 74 краінах свету больш за палову дзяцей у веку ад 3 да 4 гадоў (каля 40 млн малых) пазбаўленыя ўвагі з боку бацькоў. 

 Аўтары даследавання адзначаюць, што ў Беларусі бацькоўскай ўвагі пазбаўленыя 32% малых дзяцей, ва Украіне - 29%, у Грузіі - 40%, у Казахстане - 49%, ва Узбекістане - 46%.

Між тым у гэтым узросце дзеці маюць патрэбу ў любові і клопаце абаіх бацькоў, у правільным харчаванні, абароне ад стрэсу і гвалту. У першую тысячу дзён пасля нараджэння мозг дзіцяці развіваецца вялізнымі тэмпамі - кожную секунду ў ім з'яўляецца каля тысячы новых злучэнняў. Яны шмат у чым забяспечваюць магчымасці разумовага апарата дзіцяці ў наступныя гады жыцця.

 

Як паказала даследаванне, бацькі не заўсёды адыгрываюць актыўную ролю ў развіцці дзяцей у самыя раннія гады іх жыцця, канстатаваў прадстаўнік ЮНІСЕФ Лоўрэнс Чэндзі. Ён заклікаў пераадолець бар'еры, якія перашкаджаюць бацькам надаваць немаўлятам і малым дзецям больш увагі, дарыць ім любоў, гуляць з імі, чытаць ім, распавядаць гісторыі, спяваць разам з імі і маляваць.



Дата стварэння навіны 18.06.2017

Возврат к списку