АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Партугаліі 16 чалавек згарэлі ў аўтамабілях на аўтатрасе

У Партугаліі 16 чалавек згарэлі ў аўтамабілях на аўтатрасе
18.06.2017
Агулам лясныя пажары забралі ўжо больш як 40 жыццяў.

Ахвярамі лясных пажараў у Партугаліі сталі сама меней 43 чалавекі, некаторыя з іх загінулі ў вогненнай пастцы, калі іх аўтамабілі апынуліся заблакаваныя на абхопленай агнём дарозе.

 

Яшчэ 59 чалавек, у тым ліку пажарныя, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.

 

Прэм'ер-міністр краіны Антоніу Кошта назваў тое, што адбываецца «вялікай трагедыяй».

 

 У зону бедства скіраваныя 160 пажарных разлікаў.


 

«Колькасць загінуўшых яшчэ можа павялічыцца», - папярэдзіў кіраўнік урада, выступаючы ў ў штаб-кватэры службы грамадзянскай абароны.

 

Дзяржаўны сакратар па пытаннях унутраных спраў Жоржэ Гомеш казаў журналістам, што 16 загінулых згарэлі жыўцом у сваіх аўтамабілях на аўтатрасе ў муніцыпалітэце Педраган-Грандзі на ўсходзе краіны. Яны спрабавалі пакінуць раён лясных пажараў.

 

Яшчэ трое задыхнуліся ў дыме.

 

 Згарэлы дом у пасёлку Педраган-Грандзі.


 

Мэр аднаго з населеных пунктаў раней сказаў журналістам, што для таго, каб засцерагчы ўсе пасёлкі, якім пагражае агонь, не хапае пажарных.

 

Агонь распаўсюджваецца з вялікай хуткасцю, рухаючыся адначасова з чатырох напрамкаў, казаў Гомеш.

 

Прэзідэнт краіны Марселу Рэбелу ды Соза адправіўся ў раён бедства, каб сустрэцца з сем'ямі загінуўшых. Ён заявіў, што пажарныя зрабілі «усё, што маглі».

 

У некалькіх рэгіёнах Партугаліі спёка ў апошнія дні перавышала 40 градусаў.

 

Лясныя пажары часта адбываюцца ў Партугаліі, аднак часцей за ўсё ў жніўні, калі на тэрыторыі краіны ўсталёўваецца сухое і гарачае надвор'е. Год таму ў іх тушэнні бралі ўдзел каля 4 тысяч пажарных і 26 самалётаў.

 

У мінулыя гады ад пажараў больш пакутавала паўночная, лясістая частка Партугалі.

па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 18.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку