АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Сёння п'яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, яго пасажырка загінула

Сёння п'яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, яго пасажырка загінула
18.06.2017
Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

 У Мінску п'яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, загінула пасажырка аднаго з аўтамабіляў. 

 

Сёння раніцайў 8.24 у ДАІ паступіла паведамленне аб тым, што ў краму на бульвары Шаўчэнкі зайшоў п'яны мужчына, які прыехаў туды на аўтамабілі. Літаральна праз некалькі хвілін кіроўца выйшаў з крамы, сеў у аўтамабіль «Нісан Прымера» і працягнуў рух у бок вул. Харужай. На скрыжаванні з вул. Чарвякова ён здзейсніў сутыкненне.

 

Вадзіцель «Пантыяка», які пацярпеў у гэтым ДТЗ, адразу зрабіў выснову, што кіроўца «Нісана» п'яны, і сказаў яму пра гэта. Той вырашыў схавацца з месца здарэння. Да гэтага моманту пад'ехала машына ДАІ, аператыўна адрэагаваўшы на сігнал пільнага грамадзяніна.

 

Пачаўся пераслед парушальніка па вул. Чарвякова ў кирунку вул. Арлоўскай. На скрыжаванні з вул. Слуцкай «Нісан» сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ», што рухаўся ў спадарожным напрамку.

 П'яны кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў дрэва. Пасажырка «Нісана», 1977 года нараджэння, памерла на месцы здарэння. Сам жа віноўнік трагедыі, 1987 года нараджэння, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.




Дата стварэння навіны 18.06.2017

Возврат к списку