АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Спыненая крымінальная справа «за знявагу прэзідэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў

Спыненая крымінальная справа «за знявагу прэзідэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў
18.06.2017
Актывісты атрымалі дакумент з Упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумент з Упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці — крымінальны пераслед у дачыненні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.

 

У дакумэнце за подпісам следчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працесуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены пераслед па крымінальнай справе».

 

Крымінальная справа супраць сужэнцаў была распачатая за вывешванне ў Берасці расцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зневажала» кіраўніка дзяржавы.

па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 18.06.2017

Возврат к списку