АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Францускія кухары аддалі свае пліты ўцекачам

Францускія кухары аддалі свае пліты ўцекачам
18.06.2017
У Францыі праходзіць Перасоўны гастранамічны фэстываль з удзелам учекачоў (Refugee Food festival).Сёлета ў Refufest у Празе бралі ўдзел і беларусы.

На час фэстывалю, які будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня, францускія кухары саступяць месца ля пліты калегам з Сырыі, Індыі, Эрытрэі і іншых краінаў, паведамляе Свабода.

Адзін са стваральнікаў фэсту, Луі Мартэн, заявіў агенцтву AFP, што мерапрыемства ставіць перад сабой мэту «пазнаёміць французаў з кухняй іншых краінаў», а таксама «дазволіць ім па-іншаму зірнуць на бежанцаў» і «даць уцекачам новыя прафэсійныя магчымасьці».

Падобныя фэстывалі праходзяць і ў іншых краінах. Сёлета ў Refufest у Празе бралі ўдзел і беларусы.


Аднак, у Чэхіі, Refufest разглядаецца шырэй — ня толькі як гастранамічнае свята, але і магчымасць пазнаёміцца з культурай іншых народаў, якія жывуць у краіне.





Дата стварэння навіны 18.06.2017

Возврат к списку

cashback