АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Парыжы напалі на праўнучку Касцюшкі

У Парыжы напалі на праўнучку Касцюшкі
16.06.2017
Яна трапіла ў шпіталь. Да нядзельных выбараў яна не акрыяе.

У Парыжы ўчынены напад на былую міністарку Наталі Касцюшка-Марызэ. Палітык з партыі «Рэспубліканцы» праводзіла сустрэчу з выбарцамі на адным са сталічных кірмашоў. Невядомы мужчына падбег да яе і кінуў у твар улёткі, збіўшы жанчыну з ног, паведамляе радыё Свабода.

Касьцюшка-Марызэ трапіла ў шпіталь. Штаб палітыка паведаміў, што яна ня зможа прыняць удзел у фінальным этапе кампаніі другога туру парлямэнцкіх выбараў. У знак салідарнасці кампанію прыпыніў і канкурэнт Касцюшку-Марызэ з партыі «En Marche!». Напад асудзіла і лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн.


Далёкі продак Наталі Касьцюшка-Марызэ быў братам Тадэвуша Касьцюшкі, кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1794 году ў Рэчы Паспалітай. Касьцюшка-Марызэ працавала міністрам па справах навакольнага асяродзьдзя, балятавалася на пасаду мэра Парыжу і спрабавала вылучыць сваю кандыдатуру падчас прэзыдэнцкіх выбараў.




Дата стварэння навіны 16.06.2017

Возврат к списку

cashback