АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Знойдзены другі партрэт Скарыны!

Знойдзены другі партрэт Скарыны!
16.06.2017
На міжнародным сымпозіуме «Францішак Скарына і Прага», які праходзіць  ў сталіцы Чэхіі, навуковец з Карлавага ўніверсітэту Пэтр Войт заявіў, што ідэнтыфікаваў другі партрэт беларускага асветніка.

Францішак Скарына — справа ў чырвонай мантыі

Пэтр Войт, сярод іншага, прысвячае даследаванне ідэнтыфікацыі прататыпаў так званых крыптапартрэтаў Скарынаўскай Бібліі.

 

Пад крыптапартрэтыстыкай разумееца наданне вобразам біблійных пэрсанажаў на ілюстрацыях рысаў сапраўдных гістарычных пэрсанажаў.

 

Пэтр Войт на ілюстрацыях Бібліі Скарыны ў тоўстым мужчыну з вусамі распазнаў чэскага караля Іржы з Подзебрад, у цару Салямону — караля Ўладзіслава ІІ Ягайлавіча, у цару Давыду — караля Людвіка Ягайлавіча, у прароку Самуілу — Папу Рымскага Юліюса ІІ.

 

А партрэт маладога бязвусага чалавека ў чырвонай доктарскай мантыі, які моліцца на каленях перад Хрыстом на каляровай ілюстрацыі ў кнізе Прамудрасьці Божай, Пэтр Войт прапанаваў лічыць другім партрэтам Францішка Скарыны.

 

Працяг тэмы і  навуковыя аргумэнты чэскага даследніка Пэтра Войта будуць надрукаваны днямі на сайце радыё Свабода


Дата стварэння навіны 16.06.2017

Возврат к списку