АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Аргенцінскі футбаліст калоў супернікаў шпількай

Аргенцінскі футбаліст калоў супернікаў шпількай
15.06.2017
Аргенцінскі футбаліст Федэрыка Альендэ з клуба «Пасіфіка» прызнаўся, што падчас аднаго з матчаў выкарыстаў супраць сваіх праціўнікаў шпільку.

Хуан Атэра

 

Падчас матча за кубак Аргенціны ў мінулую нядзелю ён некалькі разоў ткнуў шпількай супернікаў з клуба «Эстудыянтэс».

 

«Мы ведалі, што мы павінны гуляць супраць іх брудна, і я працягваў калоць форвардаў «Эстудыянтэс» іголкай», — заявіў Альенде. Ён таксама патлумачыў, што футбол — гэта гульня для «разумных», піша nn.by .

 

Калумбійскі футбаліст Хуан Атэра, які гуляе ў нападзенні ў «Эстудыянтэс», заявіў СМІ, што падчас нядзельнага матча яго чатыры разы ўдарыў шпількай футбаліст «Пасіфіка». Па словах Атэра, ён паскардзіўся на гэта суддзі, але той праігнараваў яго скаргі.

 

Заявы Альендэ ўжо прывялі да скандалу ў аргенцінскім футболе. Прэзідэнт «Пасіфіка» Гектар Манкада заявіў, што хоча выкінуць Альендэ з клуба.

 

«Пасіфіка» — клуб чацвёртага дывізіёна, а «Эстудыянтэс» некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам Аргентыны. Нядзельны матч выйграў «Пасіфіка».



Дата стварэння навіны 15.06.2017

Возврат к списку