АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Віталь Рымашэўскі: У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?

Віталь Рымашэўскі: У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?
15.06.2017
Задаўся рытарычным пытаннем сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, каментуючы затрыманне ў Мінску кіраўнік дыспетчарскай службы таксі «Алмаз» (7788) і яго намеснікаў, якія былі змешчаныя пад варту ў СІЗА-1.

«КДБ/МУС проста просяцца ў суаўтары трагікамічны серыяла «запрашаем інвестараў у Беларусь», - адзначыў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.

"Гэта не проста рэкет, гэта знішчэнне нацыянальнага бізнэсу. Арышты паспяховых бізнэзменаў у такіх маштабах, якія творацца ў Беларусі, не проста падрываюць, а нішчаць усе здаровыя парасткі беларускай эканомікі. Так, могуць быць парушэнні, але ў цывілізаваных краінах яны выпраўляюцца прававым парадкам. Але кідаць людзей за фінансавыя парушэнні ў СІЗА – гэта проста дзікунства. 


У нас банкрутуюць дзяржаўныя заводы, але за гэта ніхто не нясе адказнасць. Але фірмы, якія прыносяць прыбытак, бізнэсменаў, якія ствараюць новыя галіны, проста знішчаюць. Гарантаваць свабоду бізнэсу могуць толькі незалежны парламент і свабодная судовая сістэма, бо сёння бізнэс у Беларусі няма каму бараніць. Шлях да гэтага - свабодныя выбары, і беларускае грамадства павінны аб’яднацца і змяніць палітычную сістэму, пакуль краіну не знішчылі”, - заявіў Віталь Рымашэўскі ў каментары прэсавай службе.

па инф.bchd.info


Дата стварэння навіны 15.06.2017

Возврат к списку

cashback