АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Заблакаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу

Заблакаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу
14.06.2017
Статкевіч: «Уся гістэрыя, якая нарастае вакол нас, звязаная з акцыяй 3 ліпеня».

На тэрыторыі Беларусі заблакаваны сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу www.bnknews.org.

 Пра гэта сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч. Зайсці на сайт немагчыма ўжо з учарашняга дня.

 

«Я думаю, што ўся гістэрыя, якая нарастае вакол нас, звязаная з акцыяй 3 ліпеня, бо ўся ідэалогія гэтага рэжыму, як і ў Расіі відаць, сканцэнтраваная вакол падзей мінулай вайны. Бо нічога больш не засталося. Ідэалогія славянскага братэрства пасля вайны ва Ўкраіне ня можа быць скарыстаная. Таму спрабуюць зрабіць піяр на крыві мільёнаў.

А тут мы заявілі пра сваё права на гэтую дату і пра вяртанне гэтай даты і яе сапраўднага сэнсу — Дня вызвалення. Таму што гэта прыцягвае ўвагу да недарэчнай падмены Дня вызвалення Днём незалежнасці.


Таму і такі псыхоз, бо будуць пэўныя палітычныя страты, калі ўчыняць нейкія дзеяньні 3 ліпеня. Тым больш напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Мінску. Таму спрабуюць перашкодзіць сабрацца людзям рознымі спосабамі — і праз дыскрэдытацыю, і плюс інфармацыйна. Яны абсякаюць нашы інфармацыйныя магчымасьці. Бо сайт публікуе ўсю інфармацыю пра ўсе падзеі БНК. Там разьмешчаныя банэры пра акцыю 3 ліпеня, якія можна выкарыстоўваць у сацсетках», — сказаў Мікола Статкевіч.

БНК створаны ў траўні 2016 года па ініцыятыве групы апазыцыйных палітыкаў. У яго аргкамітэт увайшлі Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.



Дата стварэння навіны 14.06.2017

Возврат к списку