АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Яе вынеслі з віцебскага ізалятара

Яе вынеслі з віцебскага ізалятара
14.06.2017
Павал Левінаў вынес узор турэмнай ежы, каб правесці яе аналіз.

14 чэрвеня з віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў на волю праваабаронца Павал Левінаў, які па рашэньні суду правёў там 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Суд пакараў праваабаронцу за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка. Павал Левінаў ішоў на суткі з мэтай правесці маніторынг умоваў побыту ў ізалятары. Параўнальна з 2009 годам, калі Павал Левінаў адбываў там арышт, ён заўважыў паляпшэнне ўмоваў. Пра свае скаргі ён плянуе расказаць на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.

 

 

Павал Левінаў сказаў, што атрымаў у ізалятары больш за 70 лістоў з Беларусі і замежжа, дзе выказваюцца словы падтрымкі. Сярод іх ліст ад непаўналетняй дзяўчыны, якая напісала, што гэта сорам, ганьба, калі ў краіне арыштоўваюць такіх людзей, як Павал Левінаў.

 З ізалятара Павал Левінаў вынес у тэчцы ўзор турэмнай ежы. Ён абяцае дома яго ўзважыць і спраўдзіць, наколькі ён адпавядае ня толькі санітарным нормам, але і коштам, якія мусіць сплаціць кожны вязень ІЧУ.


 

 па інф. радыё Свабода



Дата стварэння навіны 14.06.2017

Возврат к списку