АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

З 15 чэрвеня ва Украіне будуць штрафаваць за георгіеўскую стужку

З 15 чэрвеня ва Украіне будуць штрафаваць за георгіеўскую стужку
14.06.2017
Штрафаваць будуць за публічнае выкарыстанне, дэманстрацыю, нашэнне стужкі або прадметаў, якія змяшчаюць яе выяву.

Закон аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за выраб і прапаганду георгіеўскай стужкі ва Украіне ўступае ў сілу 15 чэрвеня, паведамляе hromadske.ua.

 

Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўнены новым артыкулам 173, які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 32 да 97 долараў з канфіскацыяй стужкі або прадметаў, якія змяшчаюць яе выяву.

 

За тыя ж паўторныя дзеянні прадугледжаны штраф у памеры да 190 долараў або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак з канфіскацыяй стужкі або прадметаў, якія змяшчаюць яе выяву.

 

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў стужку сімвалам агрэсіі супраць Украіны 2014–2017 гадоў, а не сімволікай Другой сусветнай вайны.

 

Закон аб забароне георгіеўскай стужкі быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 16 мая. 26 мая закон падпісаў старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій. 12 чэрвеня Парашэнка падпісаў закон аб забароне георгіеўскай стужкі. 14 чэрвеня закон аб унясенні змены ў Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях быў апублікаваны ў газеце "Голас Украіны". Як гаворыцца ў заключных палажэннях закона, ён уступае ў сілу з наступнага дня пасля апублікавання — 15 чэрвеня 2017 года.

па інф. Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 14.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку