АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Празе трагічна загінула беларуская мастачка, дачка вядомага краязнаўцы з Зельвы

У Празе трагічна загінула беларуская мастачка, дачка вядомага краязнаўцы з Зельвы
14.06.2017
Адбылася жудасная аварыя. Яна была адзінай дачкой у бацькоў.

Пасля поўначы ў аўторак у Празе адбылася жудасная аварыя з удзелам беларускі. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўначы непадалёк ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры гораду было выяўлена цела жанчыны. Рух на праспэкце быў спынены на некалькі гадзінаў.

«Адна з версіяў следства, што асоба ехала на счэпным прыстасаванні паміж вагонамі, альбо хацела пралезці празь яго паміж вагонамі трамвая на трамвайным прыпынку. А кіроўца, не падазраючы, што ў яго знаходзіцца чалавек паміж вагонамі, набраў хуткасць» — распавёў чэскаму выданьню idnes.cz прэс-сакратар паліцыі Томаш Гулян.

 


Месца здарэньня. praha.idnes.cz

Як даведалася Радыё Свабода, ахвяра аварыі — гэта 31-гадовая беларуска Юлія Качук, беларуская мастачка, дачка краязнаўцы з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку»​. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацвердзіў сябра сям’і Алесь Чахольскі.

 

«Правялі ідэнтыфікацыю. Так, гэта Юля. Мы скантактаваліся з МЗС, зараз яны павінны патлумачыць усю працэдуру. Гэта вялізнае гора. Яна была адзінай дачкой у бацькоў. Разумніца была. Некалькі вышэйшых адукуцый. Мы ўсе ў роспачы».

 

У Празе Юля Качук скончыла эканамічны факультэт. Працавала і займалася мастацтвам. У 2013 годзе яна ўзяла ўдзел у выставе сучаснага незалежнага мастацтва ў чэскай сталіцы.

 

 Беларусы Прагі заклікаюць прыносіць кветкі і знічы на месца трагічнага здарэння. Абвешчаны збор сродкаў для сям'і загінулай.


Дата стварэння навіны 14.06.2017

Возврат к списку