АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Крышціяну Раналду абвінавацілі ў махлярстве

Крышціяну Раналду абвінавацілі ў махлярстве
13.06.2017
Падатковая служба Іспаніі сцвярджае, што з 2011 па 2014 гады Раналду не заплаціў у казну падаткаў на агульную суму €14,7 млн.

 Прадстаўнікі пракуратуры лічаць, што Раналду свядома выкарыстаў «бізнэс-структуру», створаную ў 2010 годзе, з тым, каб схаваць свой даход ад уладаў. Гаворка ідзе пра даход, атрыманым за выкарыстанне медыяправоў, паведамляе nn.by .

Раналду абвінавачваюць у чатырох эпізодах ўхілення ад выплаты падаткаў. Па звестках пракуратуры, найбольшую суму партугалец схаваў ў 2014 годзе — тады іспанская казна не атрымала €8 508 419.

 

У канцы мая Раналду добраахвотна выплаціў іспанскай казне €6 млн з тым, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Партугалец заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з падатковай службай і пры неабходнасці выплаціць пазасталыя грошы.

 

Па іспанскіх законах ў выпадку добраахвотнай згоды на пагашэнне запазычанасці крымінальная справа не адкрываецца. У аналагічнай сітуацыі падатковая служба Іспаніі адмовілася ініцыяваць крымінальны пераслед у дачыненні Жазэ Маўрынью, які ўзначальваў «Рэал» у якасці трэнера.


Днямі "Беларускі Парызан" падрабязна паведамляў пра фінал Лігі чэмпіёнаў. Мадридский Реал обыграл Ювентус со счетом 4:1 в финале Лиги чемпионов и впервые в истории второй год подряд стал победителем турнира. 

Дата стварэння навіны 13.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку