АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Камандзір кіеўскага «Беркута» разганяў мітынг у Маскве

Камандзір кіеўскага «Беркута» разганяў мітынг у Маскве
13.06.2017
Камандзір "Беркута" Сяргей Кусюк засвяціўся ў форме АМАПу на антыкарупцыйным мітынгу ў Маскве.

Пра гэта паведамляе Эспрессо.TV з спасылкай на фота канала "Дождж".

 

Фотаздымак Кусюка ў форме АМАПу з'явіўся ў галерэі "Дажджу".

Ён ўдзельнічаў у разгоне пратэстных акцый у Маскве.

Кусюк неаднаразова камандаваў сілавымі разгонамі мірных акцый у Кіеве.

 


Фота: LB.ua

 У тым ліку ён кіраваў разгонам удзельнікаў мітынгу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў ноч з 29 на 30 лістапада 2013 года.

 Пасля перамогі Еўрамайдана Кусюк збег у Крым. Улетку 2015 года Генеральная пракуратура абвясціла Кусюка ў вышук па падазрэнні ў перашкодзе ў правядзенні мітынгу і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

novychas.by


Дата стварэння навіны 13.06.2017

Возврат к списку