АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Беларуская мытня спыніла ўвоз 40 тон сыру

Беларуская мытня спыніла ўвоз 40 тон сыру
13.06.2017
Агульны кошт "сырнай кантрабанды" ацэнваецца ў 1 млн 200 тысяч рублёў. Мінская рэгіянальная мытня пачала крымінальную справу.

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС сыру еўрапейскіх марак агульнай вагой 40 тон. Паводле дакументаў, у трох машынах праз мяжу ехаў "сырны прадукт", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

 

Аднак падчас надгляду супрацоўнікі мытні выявілі, што замест часткі заяўленага "сырнага прадукту" ў аўтамабілях вязуць сыр нямецкай, галандскай і французскай вытворчасці. Кошт яго істотна перавышаў кошт задакументаванага тавару. Калі б махінацыя ўдалася, фірма-ўладальнік зэканоміла б на мытных плацяжах больш за 400 тысяч рублёў. Да таго ж, на сыр не было неабходных дакументаў ветэрынарнага кантролю.




Фота: customs.gov.by
па інф. euroradio.fm


Дата стварэння навіны 13.06.2017

Возврат к списку