АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Топ-5 краін, адкуль едуць у Беларусь вучыцца

Топ-5 краін, адкуль едуць у Беларусь вучыцца
11.06.2017
Студэнты з якіх краін вучацца ў беларускіх універсітэтах?

1. Туркменістан — 50% і 7 982 чалавекі

Роўна палова замежнікаў прыехалі ў Беларусь з Туркменістана. Трэба сказаць, што пару гадоў таму ў нас вучылася больш туркменаў, амаль 8 500.

Аднак у пачатку 2010-ых сітуацыя была зусім іншая. Беларускую адукацыю тады атрымлівалі каля 3 500 грамадзян гэтай краіны. На той час гэта было 36% ад усёй колькасці замежных студэнтаў.

2. Расія — 10,2% і 1 633 чалавекі

У Расіі попыт на беларускія ВНУ год за годам падае. Шэсць гадоў таму ў нас вучыліся 2 200 расіян, тады кожны чацвёрты студэнт-замежнік паходзіў з Расіі.

3. Кітай — 8% і 1270 чалавек

Колькасць студэнтаў з Кітая то павялічвалася, то памяншалася. У 2012/2013 навучальным годзе ў Беларусь прыехалі амаль 1 500 кітайцаў — гэта пікавая лічба.

4. Іран — 5% і 804 чалавекі

А вось у іранскіх студэнтаў попыт на беларускую адукацыю стабільна расце, хоць і паступова. Шэсць гадоў таму ў Беларусі вучылася ўсяго 150 іранцаў.

5. Нігерыя — 3,3% і 533 чалавекі


Шэсць гадоў таму ў нашай краіне вучыліся 66 нігерыйцаў. Але апошнія тры гады каля паўтысячы студэнтаў з Нігерыі прыязджаюць па беларускую адукацыю.


У наступнай пяцёрцы краін, студэнты якіх прыехалі ў 2016/2017 навучальным годзе ў Беларусь па веды, Азербайджан (480 чалавек), Таджыкістан (432), Казахстан (316), Украіна (294) і Ліван (289).

Закрываюць спіс Ірак (226), Турцыя (103) і Літва (100).

па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 11.06.2017

Возврат к списку