АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Паставах з’явіцца музей аптэкі

У Паставах з’явіцца музей аптэкі
11.06.2017
Згодна з умовамі тэндара на стварэнне музейнай экспазіцыі ў Паставах “Фармацыя” плануе патраціць 190 000 рублёў.

Будынак аптэкі ў Паставах. Фота Антона Макоўскага / wikipedia.org

 

Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» абвясціла тэндар на выраб і мантаж гістарычнай экспазіцыі “Аптэка” ў Паставах.

Гэта не будзе асобны музей — экспазіцыя павінна размясціцца ў будынку, дзе зараз знаходзіцца аптэка, якая дзейнічае. Гэты будынак — так званы “Дом урача” — быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя ў межах комплексу забудовы рынкавай Плошчы (цяпер — плошча Леніна).

 

Дом уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны двухпавярховы будынак накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Першапачаткова на першым паверсе знаходзіліся аптэка і лячэбніца, а на другім — жылыя пакоі, піша news.vitebsk.cc

Збіраць экспанаты для новага музея ў Паставах пачалі яшчэ ў мінулым годзе, Жанна Лагвіненка, якая заведуе мясцовай аптэкай, праз раённую газету прасіла адгукнуцца месцічаў, у якіх захаваліся старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі, шалі, драўляныя прадметы, лямпы, акуляры, ліхтары, кнігі, старыя рэцэпты, газеты і ўсё, што звязана з аптэкай і даўніной.

 

 Фінансуюцца працы па стварэнні музея з уласных сродкаў прадпрыемства.


Дата стварэння навіны 11.06.2017

Возврат к списку