АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй

Бацька маленькай джазавай піяністкі з Салігорску: Мы вучылі ноты разам з Сафіяй
11.06.2017
Відэа з дзяўчынкай, якая усяго два гады грае на фартэпіяна (але як!), збірае сотні тысяч праглядаў.

У суботу 10 чэрвеня Джазавыя вечары ля мінскай ратушы адкрывала сямігадовая Сафія Курловіч з Салігорску. Сафія кажа, што марыць стаць артысткай, што ёй вельмі лёгка граць на фартэпіяна і што траціць яна на заняткі дзве гадзіны штодня. Яе любімы музыка — Дзяніс Мацуеў.

 Пра тое, як гэта — гадаваць дзіця-вундэркінда, пытаемся ў бацькі дзяўчынкі, Канстанціна.

Канстанцін: Дзіця стараецца, займаецца па некалькі гадзін удзень. Мы адчуваем вялікую адказнасць за яе, бо трэба ёй надзяляць шмат увагі, паўсюль вадзіць. Бо яна ж не толькі на піяніна грае, яна і ў басейн ходзіць, займаецца таксама танцамі і спевамі, пиша euroradio.fm

- У Салігорску Сафію лічаць зоркай?

Канстанцін: Сафію ведаюць толькі тыя, хто захапляецца мастацтвам.  А так яна звычайнае дзіця. Ходзіць на пляцоўку, як усе дзеці, катаецца на ровары.

  

 - У вас музычная сям'я? Якая музыка гучыць у вас дома?

 Канстанцін: Як толькі Сафія пайшла ў музычную школу, мы ўсе разам, сям'ёй, вучылі ноты. А так яна слухае розную музыку. Любіць песню "Вдвоём" Наргіз. Ёй меладычныя падабаюцца. Падбірае шмат. 

-Магчыма, калі такімі тэмпамі Сафія будзе развівацца, звычайнай музычнай школы ёй будзе замала. Не збіраецеся пераязджаць у Мінск?

 Канстанцін: Пакуль мы пра гэта не думалі. Мяркую, яшчэ рана. Усё ідзе, як ідзе. Яна ж ходзіць у школу. Вучыцца добра. На адны 10-кі. Яна уседлівая і вельмі адказная.

Відэа з канцэрту.


Дата стварэння навіны 11.06.2017

Возврат к списку