АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Алксніс: Расія павінна стварыць тэрытарыяльныя канфлікты ва ўсіх краінах былога СССР

Алксніс: Расія павінна стварыць тэрытарыяльныя канфлікты ва ўсіх краінах былога СССР
10.06.2017
Расійскі палітык разважае аб правакаванні і падтрымцы тэрытарыяльных канфліктаў.

«Паколькі пашырэнне НАТА з мэтай геапалітычнага акружэння Расійскай Федэрацыі ўсё роўна будзе працягвацца і я не выключаю падобнага нават у Цэнтральнай Азіі, то Расеі трэба распрацоўваць планы па нейтралізацыі гэтых небяспечных планаў. Адзінай «абсалютнай зброяй» у гэтай сітуацыі з'яўляецца правакаванне і падтрымка тэрытарыяльных канфліктаў, як унутры гэтых кандыдатаў у НАТА, так і па-за імі, — напісаў у сябе ў фэйсбуку расійскі палітык Віктар Алксніс. — Напрыклад, дзякуючы Прыднястроўю быў пастаўлены заслон на шляху Малдавіі ў НАТА».

«Трэба не дапускаць ліквідацыі Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, — піша Алксніс, — а, наадварот, спрыяць развіццю яе суверэнітэту. Тым самым мы засцеражэм сябе ад ўступлення ў НАТА Азербайджана і Арменіі».

Алксніс заклікае да той сама палітыкі ў адносінах да Украіны і іншых краін: калі Данбас будзе рэінтэграваны на Украіну, то «будзе знішчаны адзін з галоўных шлагбаўмаў на шляху Украіны ў НАТА», — піша Алксніс.

Алксніс выступае за наступальную палітыку: «Калі хто думае, што гэта шлях да вайны, то ён глыбока памыляецца. Пакуль НАТА не прыняла ў свае шэрагі былых савецкіх рэспублік і яны не трапілі пад абарону артыкула 5 Статута НАТА, то Расіі не пагражае ваеннае сутыкненне з гэтым блокам і яна можа праводзіць самастойную палітыку ў дачыненні да гэтых краін, аж да таго, як гэта рабілі ЗША ў дачыненні да Югаславіі, Лівіі, Афганістана або Сірыі. Ваеннае сутыкненне з НАТА з-за адсутнасці юрыдычных падстаў нам не пагражае. А санкцыямі і рэзалюцыямі Еўрапарламента нас не напалохаеш».

«Моцная Расія нікому, акрамя нас, не патрэбна», — мяркуе Алксніс.

Віктар Алксніс — савецкі і расійскі афіцэр, доўгі час быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і Дзярждумы Расіі, цяпер кіруе адным з гарадкоў у Расіі.


па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 10.06.2017

Возврат к списку