АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Магілёве ноччу згарэў дом — помнік архітэктуры XIX стагоддзя

У Магілёве ноччу згарэў дом — помнік архітэктуры XIX стагоддзя
10.06.2017
Пажар знішчыў дах і перакрыцці. Пацярпелых няма.

У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, які мае статус помніка архітэктуры.

 

Паводле МНС, выклік паступіў а 22:10. 

Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагодзьдзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасьля вайны ў ім месьціўся выцьвярэзьнік, паведамляе радыё Свабода.

 Апошнія больш як 10 гадоў дом стаяў зачынены і паступова разбураўся. Каб высокае начальства, якое наведвала Магілёў, не зьвяртала на будынак увагу, яго завесілі банэрам.

 

Адна з вэрсій пажару — неасьцярожнае абыходжаньне з агнём тых, хто знаходзіў у доме часовы прытулак. У ацалелай ад пажару часты дома знойдзеныя рэчы бяздомных, — кажуць сведкі інцыдэнту.




Дата стварэння навіны 10.06.2017

Возврат к списку