АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Старэйшы брат затрыманага чэмпіёна па баях ММА звярнуўся да ўладаў Чачні

Старэйшы брат затрыманага чэмпіёна па баях ММА звярнуўся да ўладаў Чачні
10.06.2017
"Калі ў вас ёсць прэтэнзіі, давайце сустрэнемся на нейтральнай тэрыторыі", — заявіў ён падчас выступу на тэлеканале РБК.

Фота з акаўнта Мурада Амрыева на Фэйсбуку

Зураб Амрыеў распавёў, што ў свой час яго абвінавацілі ў замаху на выскокапастаўленага супрацоўніка чачэнскай паліцыі Магамеда Дашаева. Таму з 2007 гола ён жыве па-за межамі Чачні — спярша ў Польшчы, потым у Нямеччыне. Амрыеў-старэйшы адмаўляе свой удзел у замаху на Дашаева, паведамляе Еўрарадыё.

 

Вяртацца ў Чачню ён не хоча, бо лічыць, што там ён проста стане яшчэ адным закладнікам. "Брат расказваў мне падрабязна пра тое, як паліцыя яго выкрала, катавала, біла токам, падвешвала за кайданкі", — заявіў Зураб Амрыеў. Ён дадаў, што гатовы сустрэцца з уладамі Чачні на нейтральнай тэрыторыі.

 

Мурада Амрыева напярэдадні затрымалі ў Беларусі і  перадалі чачэнскай паліцыі. Тая шукала яго па абвінавачванні ў выкарыстанні заведама падробленага пашпарта. У 2013 годзе Мурада Амрыева затрымалі, каб вярнуць у Чачню яго старэйшага брата. Два дні яго катавалі, пасля чаго аддалі бацькам. Мурад уцёк ва Украіну, дзе працягнуў сваю спартовую кар'еру і нават стаў чэмпіёнам свету па баях MMA. Тым часам, па звестках СМІ, чачэнская паліцыя абвясціла Амрыеву-малодшаму кроўную помсту (паводле прынцыпу "брат адказвае за брата").

 

9 чэрвеня бацькі Мурада напісалі ліст кіраўніку Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Міхаілу Фядотаву і амбудсмену Таццяне Маскальковай. Бацькі прасілі іх разабрацца ў справе сына.

Як ужо паведамляў «Беларускі партызан», чэмпіён свету па ММА Мурад Амрыеў, затрыманы ў Беларусі з-за таго, што знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў выкарыстанні падробленага дакумента, вечарам 8 чэрвеня быў перададзены расійскім памежнікам і супрацоўнікам ФСБ. Як паведаміла сёння раніцай "Новая газета", чачэнскія сілавікі рабілі спробы вярнуць Амрыеў ў рэспубліку.


Дата стварэння навіны 10.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку