АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Мурад Амрыеў ужо ў Чачні

Мурад Амрыеў ужо ў Чачні
09.06.2017
Члены праўладнага Савету па правах чалавека пры кіраўніку Чачні сустрэліся з Мурадам Амрыевым.

Цяпер ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі Старапрамыслоўскага раёну. Паводле іх, у Амрыева няма скаргаў на супрацоўнікаў паліцыі.

«З ім усё ў парадку. Супрацоўнікі пры нас яго спыталі, ці катавалі яны яго па дарозе, на што ён адказаў, што ўсё нармальна. Ад мэдычнага агляду ён таксама адмовіўся, хоць яны яму прапанавалі», — распавяла «Кавказ.Реалии» Хеда Саратава, сябра Савету.

 

Старэйшы брат чэмпіёна сьвету па зьмешаных баявых мастацтвах (ММА) Мурада Амрыева, затрыманага ў Беларусі і перададзенага чачэнскім паліцыянтам, Зураб Амрыеў у эфіры праграмы «Гісторыі дня» на расейскім тэлеканале РБК зьвярнуўся да ўладаў Чачні, прапанаваўшы ім сустрэцца на нэўтральнай тэрыторыі для абмеркаваньня сытуацыі, паведамляе радыё Свабода.

 

Зураб Амрыеў распавёў, што ў свой час яго абвінавацілі ў замаху на супрацоўніка чачэнскай паліцыі Магамеда Дашаева. «Мяне абвінавацілі ў замаху або падрыхтоўцы замаху на гэтага паліцэйскага. З гэтага ўсё і пачалося. Я з 2007 года жыву не ў Чачні. Спачатку жыў у Польшчы, потым у Нямеччыне. У замаху на Дашаева я не ўдзельнічаў », — сказаў Зураб Амриев.

 

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што вярнуцца ў Чачню для яго будзе азначаць пройгрыш. «Калі я вярнуся, дадасца яшчэ адзін закладнік, але нічога ня зьменіцца. Брат расказваў мне падрабязна пра тое, як паліцыя яго выкрала, катавала, біла токам, падвешвала за кайданкі », — дадаў суразмоўца. Мурада Амрыева зьнялі зь цягніка і затрымалі ў Бранску 4 чэрвеня. Неўзабаве ён быў «фармальна вызвалены» і дастаўлены ў будынак пракуратуры. Мужчына ўцёк і быў затрыманы памежнікамі паблізу беларускага гораду Добруш у ноч на чацьвер. Яго экстрадавалі ў Расею, пасьля чаго спартоўца перадалі чачэнскім праваахоўным органам, якія яшчэ ў лютым абвясьцілі Амрыева ў вышук. На думку праваабаронцаў, паліцыя Чачні перасьледуе спартоўца за тое, што ён распавёў пра катаваньні, якім ён паводле некаторых меркаваньняў быў падвергнуты ў Грозным ў 2013 годзе.

 


Дата стварэння навіны 09.06.2017

Возврат к списку