АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Польшчы афіцыйна аднавілі Праграму Каліноўскага

Польшчы афіцыйна аднавілі Праграму Каліноўскага
09.06.2017
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту паведаміў пра аднаўленне Праграмы Каліноўскага.

Адпаведнае паведамленне з’явілася на старонцы Цэнтру.

Такім чынам, цяпер пачынаецца набор на вучэбны год 2017/2018 на бакалаўрскія і магістарскія праграмы навучання, паведамляе Белсат.

Праграма Каліноўскага была створана пасля Плошчы-2006, каб дапамагчы беларускім студэнтам, адлічаным з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, атрымаць вышэйшую адукацыю.

Перад апошнім навучальным годам праграма змяніла фармат: стыпендыі сталі прызначацца толькі на год выпускнікам беларускіх універсітэтаў, якія мелі жаданне паглыбіць сваю кваліфікацыю ў Польшчы.

Сёлета, пасля адлічэння з беларускіх ВНУ некаторых студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, у Варшаве загаварылі пра аднаўленне праграмы – з такой прапановай, прынамсі, выступіў польскі дэпутат Роберт Тышкевіч.

У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўца. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25.


Дата стварэння навіны 09.06.2017

Возврат к списку