АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Парэзаў сябе «ружачкай» і абвінаваціў у гэтым выпадковых людзей

Парэзаў сябе «ружачкай» і абвінаваціў у гэтым выпадковых людзей
08.06.2017
Гамельчуку пагражае да трох гадоў за выдуманую гісторыю пра напад

З незвычайным выпадкам сутыкнуліся следчыя. 
Як адзначыла старшы следчы 2-га следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела СК Рэспублікі Беларусь Вікторыя Ярэміч, такія крымінальныя справы на практыцы сустракаюцца вельмі рэдка. 
Гамяльчанін праходзіць па ч. 1 арт. 400 Крымінальнага кодэкса.

Аб адказнасці за дачу заведама ілжывых паказанняў і пацярпелых, і сведкаў, і падазраваных заўсёды папярэджваюць загадзя. Ведаючы, што ўсё сказанае - выдумка, гамяльчанін працягваў складаць гісторыю пра тое, што на яго напала і збіла кампанія невядомых крыўднікаў. Паводле легенды, яго збілі і паранілі нажом. І нават больш - з прадстаўленай фотатэкі абраў выпадковых людзей. Стараўся, каб усё было праўдападобна. Алкаголь паблытаў.

Перадгісторыя гэтага трактата старая як свет. Малады чалавек пасварыўся з дзяўчынай і заліў гэта гора ладнай порцыяй спіртнога. Прыйшоў дадому, але пасварыліся яшчэ і з мамай, вырашыў сысці з хаты. Адправіўся да бабулі, але так і не дайшоў. Сеў на сваю лавачку, знайшоў побач у сметніцы бутэльку з-пад піва, ударыў яе аб край лаўкі. Атрыманай «ружанькай» некалькі разоў ударыў сябе. У хуткую звяртацца пабаяўся, каб не паставілі на ўлік. Накіраваўся адразу ў аддзяленне міліцыі, дзе і распавёў гісторыю пра напад.
Па дадзеных Вікторыі Ярэміч, за выдуманую гісторыю і праўдападобны аповяд з выбарам галоўных дзеючых асоб гамельчуку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
па інф. gomel.today

Дата стварэння навіны 08.06.2017

Возврат к списку