АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сямігадовая піяністка з Салігорску адкрые «Джазавыя вечары» ў Мінску

Сямігадовая піяністка з Салігорску адкрые «Джазавыя вечары» ў Мінску
08.06.2017
10 чэрвеня ў Мінску адкрываецца новы сезон «джазавых вечароў».

Канцэрты пройдуць у мінскай ратушы, на сцэне Верхняга горада. На выступ прыедуць музыкі з Злучаных Штатаў, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса і іншых краін, якія працуюць у розных стылях - ад этна-джаза да кантэмпарари. 
Будуць выступаць, вядома, і беларускія выканаўцы. У прыватнасці, сезон адкрые фіналістка конкурсаў «Талент краіны», «Джаз-тайм - 2016» і «Джаз-момант - 2016» салігарчанка Сафія Курловіч, якой усяго 7 гадоў.
10 чэрвеня мінчукі пачуюць музыку аднаго з лепшых гітарыстаў свету (па версіі некаторых часопісаў) амерыканца Скота Хэндэрсона, які выступіць з французскімі музыкантамі Арчыбальдам Лаганьерам і Раманам Лабайе. Прагучаць кампазіцыі нідэрландскага мультыінструменталіста Харысана Янга, этна-джазавага дуэта Agata з Беларусі.
«Джазавыя вечары» будуць праходзіць кожную суботу месяца: 10-га, 17-га і 24-га чэрвеня. Гэта пяты па ліку аналагічны фестываль джаза ў Мінску. Арганізатарам выступіў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт сумесна з канцэртным агенцтвам «4А-Івэнт» і Банкам БелЗЭБ.


Дата стварэння навіны 08.06.2017

Возврат к списку