АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Кэдэбісты дазволілі 80-гадовай Маі Кляшторнай упершыню ўбачыць справу рэпрэсаванай маці

Кэдэбісты дазволілі 80-гадовай Маі Кляшторнай упершыню ўбачыць справу рэпрэсаванай маці
08.06.2017
Сустрэча адбылася «дзякуючы ініцыятыве і стараннямі кіраўніцтва КДБ»

Мая Кляшторная — дачка рэпрэсаваных літаратара Тодара Кляшторнага і Яніны Германовіч — упершыню змагла пагартаць дакументы з архіўнай справы сваёй маці, піша газета «Савецкая Беларусія», у рэдакцыі якой і адбылася сустрэча. Дадаткова адзначаецца, што для Маі Кляшторнай нават зрабілі копію справы яе бязвінна асуджанай маці.

  Тодар Кляшторны быў расстраляны 30 кастрычніка 1937 годзе ў турме НКВД у Мінску як «член антысавецкай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1957 годзе.


 Яніна Германовіч была арыштавана па аператыўным загадзе наркама Яжова №00486 і асуджаная толькі за тое, што была жонкай расстралянага «ворага народа». Ёй нават не прад'явілі абвінавачванняў. 


Была двойчы рэпрэсаваная, высылалася ў Караганду і Кемерава. Рэабілітаваная ў 1957 годзе. Памерла ў 1959 годзе.



Па інф.nn.by


Дата стварэння навіны 08.06.2017

Возврат к списку