АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Міністр Каўхута адхілены ад працы

Міністр Каўхута адхілены ад працы
08.06.2017
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута адхілены ад працы, у дачыненні да яго праводзіцца праверка.

Пра гэта TUT.BY распавялі інфармаваныя крыніцы.

Па словах суразмоўцаў, на днях міністр быў адхілены ад пасады. «У дачыненні да яго праводзяцца [следчыя] мерапрыемствы», - сказала інфармаваная крыніца. Суразмоўцы не ведаюць, ці заведзеная ў дачыненні да Каўхуты крымінальная справа і якая мера стрымання ўжытая.

 

У прэс-службе Мінпрыроды дадзеную інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі. «Міністэрства працуе ў штатным рэжыме», - сказалі там.

 

У праваахоўных органах заявілі, што не маюць намер каментаваць дадзенае пытанне ў бліжэйшыя дні.

 

У сакавіку КДБ і Камітэт дзяржкантролю выявілі факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў дзяржаўным прадпрыемствам «НПЦ па геалогіі», дзе раней працаваў Каўхута. Сілавікі падазравалі чыноўнікаў з Мінпрыроды і навукова-вытворчага цэнтра ў зрыве дзяржпраграмы, якая павінна была абараніць флору і фаўну Беларусі, знайсці залежы карысных выкапняў. Шкода ацэньвалася ў больш чым мільён рублёў, былі распачаты крымінальныя справы.

 

«Па гэтай справе ўжо затрымлівалі высокапастаўленых чыноўнікаў Мінпрыроды. Але ім удалося адбіцца. Цяпер, мяркуючы па ўсім, чарга дайшла да міністра», - лічаць суразмоўцы.



Дата стварэння навіны 08.06.2017

Возврат к списку