АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Дэпартамент аховы пракаментаваў брутальнае затрыманне на АЗС пад Драгічынам

Дэпартамент аховы пракаментаваў брутальнае затрыманне на АЗС пад Драгічынам
07.06.2017
Інцыдэнт адбыўся на аўтазаправачнай станцыі пад Драгічынам, дзе супрацоўнік ведамства разбіў шкло і выцягнуў праз акно кіроўцу легкавога аўтамабіля.

4 чэрвеня ў 22.55 у Пінску на вуліцы Брэсцкай нарад дэпартамента працаваў на месцы ДТЗ сумесна з супрацоўнікамі ДАІ. Са скрыжавання ў бок спецаўтамабіляў выехаў Volkswagen Golf. Кіроўца іншамаркі, заўважыўшы супрацоўнікаў міліцыі, рэзка развярнуўся, перасёк падвойную суцэльную і паспрабаваў уцячы.

Нарад групы затрымання адправіўся ў пагоню. На скрыжаванні вуліцы Пестрака і праспекта Жалтоўскага кіроўца Volkswagen праігнараваў патрабаванні аб спіненні і збочыў на прасёлкавую дарогу. Падчас манеўру ў аўтамабіля адваліўся пярэдні бампер. Праз 2,5 км аўтамабіль выехаў на трасу М10 і паехаў у кірунку Кобрына. Кіроўцу Volkswagen неаднаразова выказваліся патрабаванні аб спыненні, яго папярэджвалі аб магчымым выкарыстанні агнястрэльнай зброі.

 

Па трасе Golf ехаў з перавышэннем хуткасці і ствараў аварыйную сітуацыю. Праз некалькі дзясяткаў кіламетраў пераследу легкавік звярнуў на АЗС паблізу вёскі Равіны Драгічынскага раёна. Там яе і спынілі супрацоўнікі дэпартамента аховы.

 

«Прымаючы пад увагу, што на працягу ўсяго шляху пераследу кіроўца груба ігнараваў патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў, паводзіў сябе непрадказальна, пасля спынення заблакаваў дзверы аўтамабіля і мог працягнуць рух, прычыніўшы пры гэтым сваімі дзеяннямі шкоду грамадзянам, міліцыянты ўжылі фізічную сілу і спецсродкі для затрымання правапарушальніка, разбіўшы шкло дзверэй (артыкулы 26-28 Закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь»)», — паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС.

 

За рулём «Фальксвагена» знаходзіўся 21-гадовы кіроўца. Акрамя яго ў салоне аўтамашыны знаходзіліся яшчэ двое пасажыраў, 1991 і 1993 г. н., якія, згодна з актам медыцынскага агляду, знаходзіліся ў нецвярозым стане (канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры склала 2 праміле ў кожнага). Усе трое — жыхары горада Пінска, піша nn.by

Як паведаміла TUT.BY начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, кіроўца быў цвярозы і меў права кіравання транспартнымі сродкамі. Матывы, якія прымусілі яго ўцякаць ад супрацоўнікаў міліцыі, на дадзены момант высвятляюцца.

 

У дачыненні да кіроўцы склалі 14 пратаколаў: 12 — за парушэнні, учыненыя ў Пінску і Пінскім раёне, і яшчэ два па Драгічынскім раёне.

 

Пры гэтым дзесяць пратаколаў на маладога чалавека склалі па ч. 8 арт. 18.14 КоАП (Парушэнне правілаў абгону) і па адным — за невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі (ч. 6 арт. 18.14), кіраванне транспартным сродкам без дакументаў (18.18), стварэнне аварыйнай абстаноўкі (ч. 3 арт. 18.23), невыкананне патрабавання аб спыненні, што пацягнула пераслед (ч. 3 арт. 18.21).

 

У ДАІ таксама не выключылі, што колькасць складзеных пратаколаў на кіроўцу можа павялічыцца пасля дэталёвага азнаямлення з абставінамі здарэння.




Дата стварэння навіны 07.06.2017

Возврат к списку