АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кабякоў абмеркаваў эканамічную сітуацыю ў Беларусі з місіяй МВФ

Кабякоў абмеркаваў эканамічную сітуацыю ў Беларусі з місіяй МВФ
07.06.2017
Эксперты фонду абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання макраэканамічную сітуацыю ў краіне і правядуць падрыхтоўчую работу напярэдадні штогадовай місіі МВФ, запланаванай на восень.

 Эканамічная сітуацыя ў Беларусі, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краіны з Міжнародным валютным фондам абмяркоўваліся 7 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова з прадстаўнікамі місіі МВФ. 

Як паведамляе прэс-служба ўрада, абмяркоўваўся, у прыватнасці, ход падрыхтоўкі да штогадовых кансультацый па артыкуле IV (што ўключаюць штогадовы агляд эканомікі), якія адбудуцца ўвосень 2017 года. Місія МВФ на чале з Пітэрам Долманам працуе ў Менску з 5 па 12 чэрвеня, паведамляе радыё Рацыя. 

Беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманні новага крэдыту МВФ на 3 млрд долараў прыкладна пад 2,3% на 10 гадоў. Выступаючы 21 красавіка ў парламенце, Лукашэнка даў зразумець, што беларускі бок не падзяляе рэкамендацыі МВФ па шэрагу ключавых пытанняў, якія тычацца, у прыватнасці, жыллёва-камунальнай сферы і працы дзяржпрадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягваць кантраляваць цэны, нягледзячы на рэкамендацыі МВФ, якія тычацца лібералізацыі цэнаўтварэння. Паводле прагнозаў экспертаў, новая крэдытная праграма з МВФ не будзе падпісаная найбліжэйшым час, бо рэфармаванне дзяржсектара, на якім настойвае валютны фонд, да гэтага часу не пачалося. Гэтаму, на іх думку, садзейнічала заключэнне нафтагазавых дамоўленасцяў з Расіяй, што спрыяльна адбіваецца на эканамічнай сітуацыі ў краіне. Аналітыкі лічаць, што гатоўнасць Беларусі прымаць ўмовы МВФ можа ўзрасці пад канец года, калі трэба будзе шукаць грошы на пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў наступным годзе, і ўладам давядзецца шукаць альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання. Нагадаем, паводле даных агенцтва Fitch Ratings, у 2017-м выплаты Беларусі па знешнім дзярждоўгу складаюць 1,8 млрд долараў, у 2018-м — 2,8 млрд долараў.

 




Дата стварэння навіны 07.06.2017

Возврат к списку

cashback