АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусь заняла другое месца сярод краін СНД па складанасці падатковай сістэмы

Беларусь заняла другое месца сярод краін СНД па складанасці падатковай сістэмы
07.06.2017
У сусветным рэйтынгу наша краіна займае 16-е месца з 94.

Беларусь заняла другое месца сярод краін СНД з самымі складанымі ўмовамі для бізнесу ў сферы бухгалтарскага ўліку і падатковай справаздачнасці. Рэйтынг Financial Complexity Index 2017 складзены галандскай аўтсорсінгавай кампаніяй TMF Group.
 
Чым вышэй пазіцыя краіны ў рэйтынгу, тым складаней ў ёй выконваць бухгалтарскія і падатковыя правілы. Перад Беларуссю ў сусветным рэйтынгу знаходзяцца Албанія, Мексіка і Казахстан, затым ідуць Ізраіль, Іспанія і Пакістан, інфармуе zautra.by
Сярод краін СНД вырашаць бухгалтарскія і падатковыя пытанні складаней за ўсё ў Казахстане (14-е месца ў сусветным рэйтынгу). Беларусь - на другім месцы. Лягчэй за ўсё, паводле даследавання, у Грузіі (67-е месца) і Украіне (72-е месца). Расія займае ў рэйтынгу 53-е месца.
Паводле рэйтынгу TMF Group, краінай з самай складанай сістэмай ў пытанні падатковага заканадаўства апынулася Турцыя. Самай лёгкай - Кайманавы выспы.
У сваім даследаванні кампанія ацэньвала краіны па трох крытэрах: складанасць заканадаўчага рэгулявання, узровень бюракратыі і развіццё інфармацыйных тэхналогій.


Дата стварэння навіны 07.06.2017

Возврат к списку