АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Якім будзе біяметрычны пашпарт беларуса

Якім будзе біяметрычны пашпарт беларуса
07.06.2017
У новым пашпарце беларуса будзе змяшчацца электронны чып з персанальнымі дадзенымі ўладальніка: фотаздымак, адбіткі пальцаў, электронны лічбавы подпіс.

 Біяметрычны пашпарт – гэта той сама дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна і яго грамадзянства, але ён мае такую асаблівасць як адмысловы чып. У гэтым чыпе закладзена спецыяльная інфармацыя: фотаздымак уладальніка, яго імя і прозвішча, дата нараджэння, нумар пашпарту і тэрмін яго дзеяння – тыя ж звесткі, што і ў звычайным пашпарце. У біяметрычным пашпарце можа быць даданая і іншая інфармацыя – прыкладам, малюнак радужнай абалонкі вока, адбіткі пальцаў і электронны лічбавы подпіс. На біяметрычным пашпарце стаіць таксама міжнародная адзнака на тытульным лісце. Праўда, ёсць некалькі краінаў, якія выдаюць біяметрычныя пашпарты без яе. Стандартныя характарыстыкі чыпа распрацаваныя і задакументаваныя міжнароднай арганізацыяй ICAO. Сама значны плюс біяметрычнага пашпарту – паскоранае праходжанне мяжы ў час яе перасячэння, што значна спрыяе падарожжам. Інфармацыя з такога пашпарту чытаецца аўтаматычна. 


Падрабіць такі пашпарт практычна немагчыма, а калі ты яго згубіш – ім ніхто ня зможа скарыстацца. Пад чужым імем з біяметрычным пашпартам ніяк не праедзеш. Біяметрычныя пашпарты шырока выкарыстоўваюцца ў краінах Еўразвязу, Канадзе, ЗША, Новай Зеляндыі, Аўстраліі, у многіх краінах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, нават у Расеі. Фактычна – у бальшыні краінаў свету. Выдаваць грамадзянам Рэспублікі Беларусь такія біяметрычныя пашпарты пачнуць з 1 студзеня 2019 года.  Прыблізна такая, як і ў іншых краінах Еўропы. У ёй таксама будзе закадавана біяметрычная інфармацыя. Галоўная інфармацыя – мяняць пашпарт адразу будзе не абавязкова, пэўны час паралельна будуць сапраўднымі і старыя, і новыя пашпарты грамадзян. па інф. Беларускае Радыё Рацыя



Дата стварэння навіны 07.06.2017

Возврат к списку