АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

МАЗ прадставіць мэга-пыласос для вуліц на выставе ў Маскве

МАЗ прадставіць мэга-пыласос для вуліц на выставе ў Маскве
05.06.2017
МАЗ таксама прадставіць наведвальнікам смеццявоз і камбінаваную гідрадынамічную каналапрамывальную машыну.

МАЗ таксама прадставіць наведвальнікам смеццявоз і камбінаваную гідрадынамічную каналапрамывальную машыну.

Мінскі аўтамабільны завод упершыню прадставіць унікальны мэга-пыласос – падмятальна-ўборачную машыну МАЗ-5917В2-F10 на форуме WasteTech-2017, які пройдзе 6-8 чэрвеня ў Маскве.

Спецмашына сабраная сумесна з нямецкай кампаніяй Faun і здольная за кароткія тэрміны вычышчаць гарадзкія дарогі й вуліцы. «Падмятальна-ўборачная машына ўзяла лепшае ад двух вытворцаў. На беларускае шасі МАЗ-5340B2 усталявалі перадавое нямецкае абсталяваньне. У выніку мэга-пыласос практычна ня мае аналягаў у СНД. Усяго адна такая машына здольная замяніць некалькі больш састарэлых адзінак спэцтэхнікі», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

 Машына спраўляецца з уборкай дарогі з практычна любым пакрыцьцём (асфальтавым або цэмэнтабэтонным), за раз чысьціць палатно шырынёй 2,3 м.

 

Мэга-пыласос таксама ўвільгатняе паверхню й паглынае пыл. Дзве дыскавыя й цыліндрычная шчоткі здымаюць пласт прыліплага да дарогі бруду, горнуць сьмецьце да вакуўмнай устаноўкі, якая яго паглынае й перамяшчае ў шасьцікубавы бункер.

 

«Новая мадэль МАЗ-5917В2-F10 можа знайсьці прымяненьне ня толькі ў Беларусі. Машыну плянуецца пастаўляць у Расею й іншыя краіны СНД. Акрамя таго, яна, магчыма, зоймецца ачысткай еўрапейскіх гарадоў», – лічаць на прадпрыемстве.

 Мінскі аўтазавод упершыню прыме ўдзел у выставе WasteTech-2017. Акрамя падмятальна-ўборачнай машыны, МАЗ прадставіць наведвальнікам сьмецьцявоз МАЗ-590314-N10 і камбінаваную гідрадынамічную каналапрамывальную машыну МАЗ-4926W2-L30.


Дата стварэння навіны 05.06.2017

Возврат к списку