АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расійцы больш за ўсіх любяць беларусаў і кітайцаў

Расійцы больш за ўсіх любяць беларусаў і кітайцаў
05.06.2017
Апытанне, праведзенае «Левада-цэнтрам», расставіла кропкі над "I" ў сістэме каардынатаў "сябры-ворагі" для расійцаў.

Трэці год запар зніжаецца колькасць грамадзян, якія галоўным сябрам сваёй краіны лічаць саюзную Беларусь. Але нават пры гэтым сыходным трэндзе дагэтуль крыху менш за палову расійцаў глядзяць на бліжэйшага заходняга суседа з сімпатый. Другім вялікім сябрам жыхары Расіі лічаць Кітай – і лік упэўненых у гэтым за год вырас на 5 працэнтаў. 

Рэзкі скачок здзейсніла Сірыя. Яшчэ два гады таму толькі двое са ста расейцаў лічылі далёкую блізкаўсходнюю краіну сябрам, а цяпер ужо – кожны шосты. Затое ў прыязнасць Казахстана вераць ўсё менш – цяпер гэта траціна расійцаў. З ворагамі сітуацыя цікавейшая, паведамляе racyja.com. За апошнія 10 гадоў лідарства ў топе найбольш варожа настроеных да Расіі краін у ЗША аспрэчвалі толькі Латвія ды Літва. 

Пачынаючы з 2014-га да гэтага працэсу «нялюбасці» натуральным чынам падключылася Украіна. І ўжо чацвёрты год запар расійцы адносяць Незалежную да дзяржаў, якія ім зусім не сімпатызуюць (гэта меркаванне роўна паловы апытаных). Дзве траціны удзельнікаў апытанняў адчуваюць варожасць з боку ЗША. Дзіўна, што чвэрць расейцаў у зону непрымання ў адносінах да іх аднеслі не толькі дзве прыбалтыйскія рэспублікі, але і Нямеччыну.

 


Дата стварэння навіны 05.06.2017

Возврат к списку