АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Паклонская: Я хвалілася ў прэсе, што ў мяне выдатны муж. Але насамрэч яго няма

Паклонская: Я хвалілася ў прэсе, што ў мяне выдатны муж. Але насамрэч яго няма
05.06.2017
Караценькі і шчыры адказ дэпутаткі Дзярждумы Расіі Наталлі Паклонскай

Дэпутатка Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская — тая самая пракурорка «Крымскай вясны» — ў некалькіх інтэрв'ю казала, што ў яе ёсць муж. Яго імя яна не называла. «Ён мой былы калега. Не магу сказаць, кім працуе цяпер», — распавядала Паклонская ў снежні 2016 года.

 Вясной 2017 высвятлілася, што ў дэкларацыі Паклонскай няма дадзеных пра яе мужа. У чым прычына?

 «Сапраўды, я казала раней у прэсе, што ў мяне выдатная сям'я: ёсць муж, дзіця… І калі я гэта казала, у мяне былі адносіны з мужчынам, з якім мы мелі намер іх аформіць. Але, на жаль, так ужо склалася, што мы рассталіся», — патлумачыла дэпутатка.

 паводле інф. nn.by



Дата стварэння навіны 05.06.2017

Возврат к списку

cashback