АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

На Ашмянскай мытні затрымана буйная кантрабанда адзення

На Ашмянскай мытні затрымана буйная кантрабанда адзення
04.06.2017
Прыблізна 60 тысяч адзінак жаночай і дзіцячай вопраткі, схаванай ад мытнага кантролю, канфіскавалі ашмянскія мытнікі.

 Згодна з паведамленнем Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, буйную партыя адзення, абутку і пасцельных рэчаў увозілі ў грузавым транспартным сродку DAF з Літвы праз пункт пропуску „Катлоўка”. Пры правядзенні мытнага кантролю было выяўлена, што траціна тавару, які знаходзіўся ў грузавым адсеку, не заяўленая ў суправаджальных дакументах. Перамяшчаючы такім чынам частку адзення, суб’ект гаспадарання меў намер зменшыць суму мытных плацяжоў на 140 тысяч рублёў, лічаць мытнікі. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт тавару, які перавозіўся з парушэннем заканадаўства, складае больш за 600 тысяч рублёў. Ашмянскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КаАП (недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў).


па інф.racyja.com


Дата стварэння навіны 04.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку