АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Мясніковіч, Якабсон, Анфімаў, … Касінец. Хто наступны ?

Мясніковіч, Якабсон, Анфімаў, … Касінец. Хто наступны ?
03.06.2017
Каму толькі А.Лукашэнка не даручаў кантроль за ходам выканання праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў і галін эканомікі краіны.

На гэты раз – 1 чэрвеня 2017 года, на нарадзе аб стратэгіі развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі ён паставіў цэлы шэраг задач перад сваім новым памочнікам – Аляксандрам Касінцом. 

Гэтыя задачы тычацца неабходнасці правядзення аналізу аб ходзе выканання «праваленых» праектаў мадэрнізацыі прадпрыемтсваў.

“У нас многие проекты модернизации предприятий провалены. И я уже премьеру и главе Администрации Президента говорил, чтобы в ближайшее время эти проекты были проанализированы, и мне было доложено… Терпеть такое положение с модернизацией, которую мы планировали завершить в определенные сроки, я не намерен. Я не позволю, чтобы решения Президента были девальвированы, дезавуированы и не выполнены. Этого быть не может. Это касается всего, начиная от Орши и заканчивая нынешним разговором. Мне нужен объективный анализ и доклад”, – падкрэсліў ён у час выступу.

Тое, што праекты па мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў правальваюцца, і мільярды долараў ЗША растрачваюцца ў пустую, было бачна вельмі даўно.

Напрыклад, яшчэ 13 снежня 2012 года, у час наведвання А.Лукашэнкам ААТ «Магілёўдрэў», было зразумела, што мадэрнізацыя гэтага прадпрыемства, як і іншых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны не будзе рэалізавана.

Бо рэалізацыя інвестпраекта па рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці на «Магілёўдрэве» павінна была быць завершана яшчэ ўвесну 2009 года.

Але негледзечы на гэта, кіраўнік краіны разам з прыбліжанымі малявалі радужныя карцінкі перад магілёўскімі дрэваапрацоўшчыкамі аб прадстаячых дасягненнях да 2016 года, аб сярэнемесячным заробку на прадпрыемтсве ў памеры эквівалентным 900 доларам ЗША.

Далейшыя паездкі па прадпрыемствах дрэвапрацоўкі выліліся ўжо ў спробы вялікіх разборак. Так, у час наведвання ў лістападзе 2013 года ААТ «Барысаўдрэў» за неналежнае выкананне мадэрнізацыі шэраг чыноўнікаў, нават, было адпраўлена ў адстаўку.

Там жа, тагачаснаму прэм’ер-міністру Беларусі М.Мясніковічу было даручана падрыхтаваць да 10 снежня 2013 года даклад аб ходзе выканання ўсіх рашэнняў кіраўніка дзяржавы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі.

А былы старшыня КДК Якабсон атрымаў даручэнне стварыць працоўную группу па праверцы праграмы мадэрнізацыі дрываапрацоўчай галіны.

Праз тры месяцы, 4 лютага 2014 года Якабсон атрымаў і яшчэ адно даручэнне – аб стварэнні працоўнай группы па вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы і выпрацоўцы рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне спраў у дадзенай сферы. Зараз гэтую камісію ўзначальвае дзеючы старшыня КДК Анфімаў.

Камісія па ЖКГ была створана па прынцыпу ўжо дзеючай на той час Рэспубліканскай камісіі па вывучэнні сітуацыі ў будаўнічым комплексе пад началам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Надалей Анфімаў узяў на сябе павышаныя «камуністычныя» абавязальніцтвы – кантроль за ходам будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ў г.Светлагорску і Беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы.

 

У той жа дзень, 4 лютага, кіраўніком краіны была створана і працоўная группа пад кіраўніцтвам М.Мясніковіча па вырашэнні праблемных пытанняў у аграпрамысловым комплексе.

Наколькі «паспяхова» спрацавалі разнастайныя камісіі і іх кіраўнікі, можна пабачыць увачавідкі. Бо справы, што ў сельскай гаспадарцы, што ў ЖКГ, што дрэвапрацоўцы і будаўніцтве, як і іншых галінах ідуць усё горш і горш.

Адзіным «поспехам» і «дасягненнем» ва ўсіх галінах эканомікі застаецца ўсё больш і больш квітнеючая карупцыя.

Судовымі справамі да дырэктара «Магілёўдрэў», генеральнага дырэктара бабруйскага «ФанДАК», іншых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі была завершана мадэрнізацыя ў гэтай галіне.

Ужо два гады старшыня КДК з «паплечнікамі» не могуць запусціць Светлагорскі завод цэлюлозы. Нерадужна выглядае і сітуацыя на аб’ектах Астравецкай АЭС.

Шырокім фронтам эканамічныя злачынствы ахапілі жыллёва-камунальную і сельскую гаспадаркі краіны.

Гэта як трэба было дапрацавацца, што, нават, нафтаперапрацоўчая галіна ў Беларусі ператварылася ў стратную.

 Наколькі паспяхова А.Касінцу ўдасца апраўдаць давер кіраўніка дзяржавы – пакажа час. Тут толькі можна пажадаць яму поспеху.

 Але, падаецца, што і надалей сітуацыя ў эканоміцы краіны будзе толькі пагаршацца. І праблема будзе не ў Касінцы – урачы па спецыяльнасці (а больш ужо і няма каго, нават, на кантроль ставіць). Праблема застаецца, як у тым анекдоце з савецкіх часоў – пра сантэхніка, у сістэме. «Трэба ўсю сістэму мяняць».

 

Намеснік старшыні БНФ  Рыгор Кастусёў.


Дата стварэння навіны 03.06.2017

Возврат к списку