АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пры атрыманні візы ў ЗША будуць пытацца пра акаўнты у сацсетках

Пры атрыманні візы ў ЗША будуць пытацца пра акаўнты у сацсетках
03.06.2017
Улады ЗША зацвердзілі дадатак да анкеты для суіскальнікаў уязных віз, у якім, у ліку іншых, ёсць пытанне пра акаўнты ў сацсетках.

Аб гэтым паведамляе nn.by са спасылкай Reuters.

Дадатак зацверджаны адміністрацыйна-бюджэтным упраўленнем адміністрацыі прэзідэнта ЗША 23 мая. Тэрмін яго дзеяння - да 30 лістапада 2017 года.

Акрамя акаўнтаў у сацсетках, якія выкарыстоўваліся за апошнія пяць гадоў, у дадатку (узор на сайце амбасады ЗША ў Турцыі), суіскальніка візы могуць спытаць нумары ўсіх раней выдадзеных замежных пашпартоў, а таксама іх падрабязную біяграфію за 15 гадоў, у тым ліку дадзеныя аб працаўладкаванні і паездках у розныя краіны свету.


Рашэнне аб запаўненні дадатку прымае супрацоўнік консульскага аддзела пасольства на сваё меркаванне. Дадатковыя пытанні могуць быць зададзены ў тым выпадку, калі такая інфармацыя «патрэбна для пацверджання асобы або для правядзення пільнай праверкі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі», растлумачыў Дзярждэпартамэнт.

Суіскальнік візы не абавязаны адказваць на ўсе пытанні ў дадатку да анкеты, аднак, як указваецца ў дакуменце, адмова ад прадастаўлення інфармацыі можа запаволіць працэс



Дата стварэння навіны 03.06.2017

Возврат к списку

cashback